DRAMATYZACYJA –– гэта конкурс-прэмія для аўтараў і аўтарак, якія ствараюць сучасную беларускую драматургію. Мы збіраем тэксты, здольныя адлюстраваць культурны і сацыяльны кантэкст краін, дзе сёння жыве беларуская тэатральная супольнасць. Запрашаем да ўдзелу!
мы імкнемся
Падтрымаць і зрабіць бачнай творчасць драматургаў Беларусі па абодва бакі яе мяжы
Захаваць сувязі паміж супольнасцямі тэатральных дзеячаў і дзяячак Беларусі к краіне і за мяжой
Звярнуць увагу на актуальныя тэксты, немагчымыя для прэзентацыі ў Беларусі і цяжка адаптавальныя для іншамоўнай публікі
Павышаць узровень публічнага абмеркавання кантэкстаў, у якіх мы апынуліся, сродкамі тэатральнага мастацтва
Будаваць новыя партнёрскія сувязі з еўрапейскімі тэатральнымі прафесіяналамі, інстытутамі, рэжысёрамі і аўтарамі
Як прыняць удзел
Аўтары з Беларусі могуць дасылаць п’есы ананімна альбо пад псеўданімам. Мы не патрабуем сапраўднага імя не толькі для публічных публікацый, але і для камунікацыі на этапе адбору.
Тэксты прымаюцца на беларускай, рускай і польскай мовах.
Дасылайце свае творы на dramatyzacyja@proton.me, указаўшы бяспечны кантакт з аўтарам.
Калі ласка, высылайце тэксты ў фармаце PDF.
Падрабязней →
Падрабязней →
Адкрыты набор тэкстаў
1/12/2025 – 20/01/2026
Прыём драматургічных тэкстаў на конкурс паводле Рэгламенту.
Праца журы
люты 2026
Чытанне п’ес чальцамі журы з Беларусі і Польшчы.
Па выніку ацэнкі будуць сфармаваныя лонг- і шорт-лісты адабраных п’ес.
Фестываль у Варшаве
красавік 2026
На фестывальнай пляцоўцы адбудуцца перфарматыўныя чытанні пяці п’ес шорт-ліста конкурсу і будзе агучанае імя пераможцы.
Фармаванне архіва
сакавік-красавік 2026
Тэксты з лонг- і шорт-ліста конкурса складуць аснову архіва актуальнай беларускай драматургіі на сайце конкурсу.
Ксенія Князева
Аляксандр Марчанка
Андрэй Новік
Юлія Халевінска
Ананімны сябРА журы
Навіны праекта
FAQ
Удзельнікамі конкурсу могуць быць беларускія драматургі, якія сябе так ідэнтыфікуюць, жывуць у Беларусі і па-за межамі ў любой краіне свету.
На конкурс сёлета прымаюцца п’есы, напісаныя ў перыяд з 2020 па 2025 гады.
Абмежаванняў па ўзросце для ўдзелу ў конкурсе драматургіі няма.
Таксама няма абмежаванняў па колькасці п’ес, якія можа даслаць на конкурс адзін драматург.
Так, існуе прызавы фонд для для драматургаў, п’есы якіх патрапілі ў шорт-ліст. Чатыры фіналісты атрымаюць па 200 €, а драматург, п’еса якога на думку журы прызнана лепшай, – 1000 €.