Журы
DRAMATYZACYJA' 2026

Ксенія Князева

Кандыдатка мастацтвазнаўства, дацэнтка, даследчыца тэатра.
Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, дзе выкладала з 2009 да 2021 года. Аўтарка больш за 70 навуковых публікацый, удзельніца 40+ міжнародных канферэнцый. Больш за 20 гадоў даследуе сцэнаграфію і візуальную мову спектакля.

Уваходзіла ў журы Нацыянальнай тэатральнай прэміі 
і экспертныя рады фестываляў «Белая Вежа», «Март-контакт», «Art Planeta» (Беларусь).

Выступала на міжнародных фестывалях «Boska Komedia», «Bliski Wschód» (Польшча),
«Sirenos», «TheAtrium» (Літва).

Аляксандр Марчанка

Беларускі актор і рэжысёр, кіраўнік праграмы «Тэатральнальнае мастацтва і акторская ігра» ў ЕГУ (Вільнюс, Літва), дзеяч мастацтваў Літоўскай Рэспублікі.


Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры 
і мастацтваў. У 2001–2018 гг. працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, а ў 2009 стаў кіраўніком Цэнтра беларускай драматургіі.

Рэжысёр спектакляў «Мабыць?» (2014), «Anti(gone)» (2017), «Дыхаем разам» (2020), перформанса «Маляваныя словы» (2023).

Юлія Халевінска, PL

Драматургіня і рэжысёрка. Выкладчыца Тэатральнай акадэміі i намесніца дырэктара Драматычнага тэатра ў Варшаве, а у 2020–2024 гадах намесніца дырэктара Польскага тэатра ў Быдгашчы. 
Аўтарка звыш 25 п’ес і больш за дзесятак тэатральных адаптацый, па якіх ставяць пастаноўкі па ўсёй Польшчы і за мяжой. Сузаснавальніца драматургічнай прэміі «Аўрора» (Быдгашч) і шматгадовая сябра журы гэтай прэміі. Лаўрэатка шматлікіх узнагарод, у тым ліку Гдынскай драматургічнай прэміі і конкурсу на выставу польскага сучаснага мастацтва. Узнагароджана бронзавым медалём «Gloria Artis».

Андрэй Новік

Актор і рэжысёр, заснавальнік ініцыятывы BYTeatr у Польшчы. Стваральнік і куратар тэатральных пастановак, майстар-класаў і творчых лабараторый.

За плячыма больш за 30 роляў у тэатры і больш за 40 у кіно. Намінант Нацыянальнай тэатральнай прэміі (Мінск, 2016), лаўрэат узнагароды Red Heather за лепшую мужчынскую ролю (Берлін, 2024).

Рэжысёр спектакляў «Як ты?» (2022), «Мора Крысціны» (2023), «Галера» (2023), «Маю нахабства быць» (2024), а таксама кароткаметражнага фільма «Алімпійская зборная» (2022).

Ананімны сябРА журы

У склад журы ўваходзіць эксперт(-ка), якая/які зараз знаходзіцца ў Беларусі. 

З меркаванняў бяспекі асоба застаецца ананімнай.