Dramatyzacja-2025: новая сцэна для беларускай драматургіі ў выгнанні

Конкурс-фестываль сучаснай беларускай драматургіі ў эміграцыі Dramatyzacja-2025 стаў не проста аглядам новых п’ес, але прасторай, дзе беларуская драматургія ў выгнанні зноў знаходзіць голас і сцэну. Умовы, у якіх сёння існуе наш тэатр, вызначаюць і яго форму, і яго інтанацыю: гэта тэксты пра памяць і траўму, пра страты і ідэнтычнасць, пра супраціў і маўчанне. Але найперш — гэта спроба вярнуць жывое слова ў прастору сумеснага перажывання, дзе тэатр робіцца не толькі мастацтвам, але і формай прысутнасці.

Фестываль перфарматыўных чытанняў Druga Próba: новая прастора беларускага тэатра

Адна з ключавых тэндэнцый сучаснага беларускага тэатра ў выгнанні — развіццё фестывальна-лабараторных ініцыятыў, якія паўсталі прасторай для новых беларускіх п’ес. Прыкладам таму выступае Фестываль перфарматыўных чытанняў Druga Próba у Познані (2024–2025), арганізаваны фундацыяй Barak Kultury, сталай рэзідэнткай якога выступае і адна з куратарак фестывалю — рэжысёрка Валянціна Мароз. Ініцыятыва аб’яднала беларускіх і ўкраінскіх творцаў у эміграцыі і пры дзейснай падтрымцы творцаў польскіх ператварылася ў форму тэатральнай салідарнасці і міжкультурнага супрацоўніцтва.

Нелакальны тэкст і траўма часу: размова з Валянцінай Мароз

Валянціна Мароз — рэжысёрка, суарганізатарка Міжнароднага тэатральнага фестывалю Druga Próba ў Познані і дырэктарка Конкурсу беларускай драматургіі ў эміграцыі Dramatyzacyja’25. У размове з Ксеніяй Князевай яна разважае пра стан беларускай драматургіі пасля 2020 года, пра траўму, ананімнасць і новыя тэмы, а таксама пра тое, навошта сёння патрэбны конкурс п’ес і чаму для драматурга так важна, каб тэкст даходзіў да сцэны.

WriteBox: кропка зборкі сучаснай беларускай драматургіі

У другой палове 2010-х сучасная беларуская драматургія была заўважная за межамі краіны, але амаль нябачная ўнутры яе. WriteBox паўстаў як адказ на гэты разрыў — конкурс-фестываль сучаснай беларускай драматургіі, які сабраў новыя п’есы, галасы і тэатральныя формы ў адной прасторы. За пяць гадоў ён стаў арыенцірам і архівам эпохі, без якога сёння немагчыма гаварыць пра развіццё беларускай драмы.