DRAMATYZACYJA –– гэта конкурс-прэмія для аўтараў і аўтарак, якія ствараюць сучасную беларускую драматургію. Мы збіраем тэксты, здольныя адлюстраваць культурны і сацыяльны кантэкст краін, дзе сёння жыве беларуская тэатральная супольнасць. Запрашаем да ўдзелу!

мы імкнемся

01

Падтрымаць і зрабіць бачнай творчасць драматургаў Беларусі па абодва бакі яе мяжы

02

Захаваць сувязі паміж супольнасцямі тэатральных дзеячаў і дзяячак Беларусі к краіне і за мяжой

03

Звярнуць увагу на актуальныя тэксты, немагчымыя для прэзентацыі ў Беларусі і цяжка адаптавальныя для іншамоўнай публікі

04

Павышаць узровень публічнага абмеркавання кантэкстаў, у якіх мы апынуліся, сродкамі тэатральнага мастацтва

05

Будаваць новыя партнёрскія сувязі з еўрапейскімі тэатральнымі прафесіяналамі, інстытутамі, рэжысёрамі і аўтарамі

Як прыняць удзел

Аўтары з Беларусі могуць дасылаць п’есы ананімна альбо пад псеўданімам. Мы не патрабуем сапраўднага імя не толькі для публічных публікацый, але і для камунікацыі на этапе адбору.

Тэксты прымаюцца на беларускай, рускай і польскай мовах.

Дасылайце свае творы на dramatyzacyja@proton.me, указаўшы бяспечны кантакт з аўтарам.

Калі ласка, высылайце тэксты ў фармаце PDF.

Падрабязней →

ЭТАПЫ

01
02
03
04

Падрабязней →

Адкрыты набор тэкстаў

1/12/2025 – 20/01/2026

Прыём драматургічных тэкстаў на конкурс паводле Рэгламенту.

Праца журы

люты 2026

Чытанне п’ес чальцамі журы з Беларусі і Польшчы.
Па выніку ацэнкі будуць сфармаваныя лонг- і шорт-лісты адабраных п’ес.


Фестываль у Варшаве

красавік 2026

На фестывальнай пляцоўцы адбудуцца перфарматыўныя чытанні пяці п’ес шорт-ліста конкурсу і будзе агучанае імя пераможцы.

Фармаванне архіва

сакавік-красавік 2026

Тэксты з лонг- і шорт-ліста конкурса складуць аснову архіва актуальнай беларускай драматургіі на сайце конкурсу.

Ксенія Князева

Аляксандр Марчанка

Андрэй Новік

Юлія Халевінска

Ананімны сябРА журы

Навіны праекта

FAQ

Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?

Удзельнікамі конкурсу могуць быць беларускія драматургі, якія сябе так ідэнтыфікуюць, жывуць у Беларусі і па-за межамі ў любой краіне свету.

На конкурс сёлета прымаюцца п’есы, напісаныя ў перыяд з 2020 па 2025 гады.

Абмежаванняў па ўзросце для ўдзелу ў конкурсе драматургіі няма.

Таксама няма абмежаванняў па колькасці п’ес, якія можа даслаць на конкурс адзін драматург.

Так, існуе прызавы фонд для для драматургаў, п’есы якіх патрапілі ў шорт-ліст. Чатыры фіналісты атрымаюць па 200 €, а драматург, п’еса якога на думку журы прызнана лепшай, – 1000 €.

Нашы партнёры