“ХТО, КАЛІ НЕ МЫ?”: ДАСЛЕДЧЫЦА КСЕНІЯ КНЯЗЕВА ПРА БЕЛАРУСКІ ТЭАТР, ФЕНОМЕН ЭМІГРАНЦКІХ ЧЫТАК І ПРАФЕСІЙНУЮ МІСІЮ

Як прыходзяць у тэатразнаўства — Ты вельмі любіш тэатр, але кіно ты таксама любіш. Чаму з розных відаў мастацтваў ты выбрала менавіта тэатразнаўства? — Па-першае, гэта дзіцячыя ўражанні. Мама распавядала, што ў дзяцінстве мы хадзілі на «Чарадзейную флейту» ў Мінскі оперны тэатр. Опера складаная, доўгая, мама сама засынала, але, прачнуўшыся, здзіўлялася, што дзіця глядзіць на […]
Dramatyzacja-2025: новая сцэна для беларускай драматургіі ў выгнанні

Конкурс-фестываль сучаснай беларускай драматургіі ў эміграцыі Dramatyzacja-2025 стаў не проста аглядам новых п’ес, але прасторай, дзе беларуская драматургія ў выгнанні зноў знаходзіць голас і сцэну. Умовы, у якіх сёння існуе наш тэатр, вызначаюць і яго форму, і яго інтанацыю: гэта тэксты пра памяць і траўму, пра страты і ідэнтычнасць, пра супраціў і маўчанне. Але найперш — гэта спроба вярнуць жывое слова ў прастору сумеснага перажывання, дзе тэатр робіцца не толькі мастацтвам, але і формай прысутнасці.
Фестываль перфарматыўных чытанняў Druga Próba: новая прастора беларускага тэатра

Адна з ключавых тэндэнцый сучаснага беларускага тэатра ў выгнанні — развіццё фестывальна-лабараторных ініцыятыў, якія паўсталі прасторай для новых беларускіх п’ес. Прыкладам таму выступае Фестываль перфарматыўных чытанняў Druga Próba у Познані (2024–2025), арганізаваны фундацыяй Barak Kultury, сталай рэзідэнткай якога выступае і адна з куратарак фестывалю — рэжысёрка Валянціна Мароз. Ініцыятыва аб’яднала беларускіх і ўкраінскіх творцаў у эміграцыі і пры дзейснай падтрымцы творцаў польскіх ператварылася ў форму тэатральнай салідарнасці і міжкультурнага супрацоўніцтва.
Інтэрв’ю з беларускай рэжысёркай, драматургіняй і музыканткай Жэняй Давідзенкай

10 лютага быў абвешчаны Лонг-ліст Конкурсу-фестывалю беларускай драматургіі Dramatyzacyja’25, які праводзіцца ўпершыню. П’еса Жэні Давідзенка «Як пазбавіцца ад сораму, або нелюбоў» уключана ў 10 лепшых з 67 дасланых на Конкурс тэкстаў.
Нелакальны тэкст і траўма часу: размова з Валянцінай Мароз

Валянціна Мароз — рэжысёрка, суарганізатарка Міжнароднага тэатральнага фестывалю Druga Próba ў Познані і дырэктарка Конкурсу беларускай драматургіі ў эміграцыі Dramatyzacyja’25. У размове з Ксеніяй Князевай яна разважае пра стан беларускай драматургіі пасля 2020 года, пра траўму, ананімнасць і новыя тэмы, а таксама пра тое, навошта сёння патрэбны конкурс п’ес і чаму для драматурга так важна, каб тэкст даходзіў да сцэны.
Як беларуская драматургія 2020-х робіцца адбіткам сацыяльна-палітычных змен і прасторай памяці

Найноўшыя беларускія п’есы становяцца актуальным сацыяльным сведчаннем і спосабам зафіксаваць калектыўны вопыт, які нараджаецца на фоне гістарычных трансфармацый і палітычных узрушэнняў, расколу грамадства, эміграцыі, захоўваючы пры гэтым экзістэнцыйную вастрыню і ўвагу да ўнутранага свету чалавека.
WriteBox: кропка зборкі сучаснай беларускай драматургіі

У другой палове 2010-х сучасная беларуская драматургія была заўважная за межамі краіны, але амаль нябачная ўнутры яе. WriteBox паўстаў як адказ на гэты разрыў — конкурс-фестываль сучаснай беларускай драматургіі, які сабраў новыя п’есы, галасы і тэатральныя формы ў адной прасторы. За пяць гадоў ён стаў арыенцірам і архівам эпохі, без якога сёння немагчыма гаварыць пра развіццё беларускай драмы.