“ХТО, КАЛІ НЕ МЫ?”: ДАСЛЕДЧЫЦА КСЕНІЯ КНЯЗЕВА ПРА БЕЛАРУСКІ ТЭАТР, ФЕНОМЕН ЭМІГРАНЦКІХ ЧЫТАК І ПРАФЕСІЙНУЮ МІСІЮ

Як прыходзяць у тэатразнаўства — Ты вельмі любіш тэатр, але кіно ты таксама любіш. Чаму з розных відаў мастацтваў ты выбрала менавіта тэатразнаўства? — Па-першае, гэта дзіцячыя ўражанні. Мама распавядала, што ў дзяцінстве мы хадзілі на «Чарадзейную флейту» ў Мінскі оперны тэатр. Опера складаная, доўгая, мама сама засынала, але, прачнуўшыся, здзіўлялася, што дзіця глядзіць на […]