Ксенія Князева
Кандыдатка мастацтвазнаўства, дацэнтка, даследчыца тэатра.
Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, дзе выкладала з 2009 да 2021 года. Аўтарка больш за 70 навуковых публікацый, удзельніца 40+ міжнародных канферэнцый. Больш за 20 гадоў даследуе сцэнаграфію і візуальную мову спектакля.
Уваходзіла ў журы Нацыянальнай тэатральнай прэміі і экспертныя рады фестываляў «Белая Вежа», «Март-контакт», «Art Planeta» (Беларусь).
Выступала на міжнародных фестывалях «Boska Komedia», «Bliski Wschód» (Польшча), «Sirenos», «TheAtrium» (Літва).
Аляксандр Марчанка
Беларускі актор і рэжысёр, кіраўнік праграмы «Тэатральнальнае мастацтва і акторская ігра» ў ЕГУ (Вільнюс, Літва), дзеяч мастацтваў Літоўскай Рэспублікі.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. У 2001–2018 гг. працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, а ў 2009 стаў кіраўніком Цэнтра беларускай драматургіі.
Рэжысёр спектакляў «Мабыць?» (2014), «Anti(gone)» (2017), «Дыхаем разам» (2020), перформанса «Маляваныя словы» (2023).
Юлія Халевінска, PL
Драматургіня і рэжысёрка. Выкладчыца Тэатральнай акадэміі i намесніца дырэктара Драматычнага тэатра ў Варшаве, а у 2020–2024 гадах намесніца дырэктара Польскага тэатра ў Быдгашчы. Аўтарка звыш 25 п’ес і больш за дзесятак тэатральных адаптацый, па якіх ставяць пастаноўкі па ўсёй Польшчы і за мяжой. Сузаснавальніца драматургічнай прэміі «Аўрора» (Быдгашч) і шматгадовая сябра журы гэтай прэміі. Лаўрэатка шматлікіх узнагарод, у тым ліку Гдынскай драматургічнай прэміі і конкурсу на выставу польскага сучаснага мастацтва. Узнагароджана бронзавым медалём «Gloria Artis».
Андрэй Новік
Актор і рэжысёр, заснавальнік ініцыятывы BYTeatr у Польшчы. Стваральнік і куратар тэатральных пастановак, майстар-класаў і творчых лабараторый.
За плячыма больш за 30 роляў у тэатры і больш за 40 у кіно. Намінант Нацыянальнай тэатральнай прэміі (Мінск, 2016), лаўрэат узнагароды Red Heather за лепшую мужчынскую ролю (Берлін, 2024).
Рэжысёр спектакляў «Як ты?» (2022), «Мора Крысціны» (2023), «Галера» (2023), «Маю нахабства быць» (2024), а таксама кароткаметражнага фільма «Алімпійская зборная» (2022).
Ананімны сябРА журы
У склад журы ўваходзіць эксперт(-ка), якая/які зараз знаходзіцца ў Беларусі.
З меркаванняў бяспекі асоба застаецца ананімнай.